:

Аб часовым прыпыненні працы консульскага аддзела

09.09.2022 г.

Паважаныя наведвальнікі консульскага аддзела!

Консульская служба Пасольства па вытворчых  прычынах часова прыпыняе працу з 19 верасня 2022 г. па лістапад 2022 г. Прыём заявак на выдачу віз прыпыняецца з 13 верасня 2022 г.

Асабісты прыём грамадзян, а таксама кансультацыі па тэлефоне не будуць ажыццяўляцца. Аб аднаўленні працы будзе паведамлена дадаткова.

Просім тых, хто быў запісаны на прыём у пазначаны перыяд, звязацца з Пасольствам у лістападзе 2022 г. для пераносу візіта на больш позні тэрмін.

Пры неабходнасці звароту па тэрміновыя консульскія дзеянні рэкамендуем звяртацца ў бліжэшыя замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь:

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія: https://belgium.mfa.gov.by/be/

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы: https://france.mfa.gov.by/be/

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія: https://germany.mfa.gov.by/be/

Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці