Аб абмежаваннях уезду ў Беларусь у сувязі з COVID-19
03.11.2020 г.Увага!
З 1 лістапада 2020 г. у мэтах прадухілення распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай COVID-19, Рэспубліка Беларусь часова прыпыняе перасячэнне мяжы на ўезд для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах, пунктах пропуску ў рачных партах праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.
На асоб, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, дадзенае абмежаванне не распаўсюджваецца.
Дадзенае абмежаванне таксама не распаўсюджваецца на наступных асоб:
1. замежных грамадзян, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах;
2. кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;
3. кіроўцаў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
4. членаў экіпажаў суднаў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;
5. замежных грамадзян, якія з'яўляюцца мужам і жонкай, бацькамі ці дзецьмі грамадзян Рэспублікі Беларусь;
6. замежных грамадзян, якія маюць права на сталае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
7. замежных грамадзян, якія маюць дазвол на працу або пацвярджаючыя дакументы на выкананне працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
8. замежных грамадзян, якія едуць у Рэспубліку Беларусь па паведамленням пра цяжкую хваробу ці пра смерць блізкага сваяка;
9. замежных грамадзян, якія ажыццяўляюць перавозкі ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі;
10. грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю;
11. замежных грамадзян, якія ідуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб спрошчаным парадку праезду ўчастка аўтамабільнай дарогі Славуціч — Чарнобыльская АЭС, які праходзіць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, работнікамі, транспартнымі сродкамі і грузамі Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэння, а таксама замежнымі спецыялістамі, прыцягнутымі да рэалізацыі міжнародных праектаў па закрыцці Чарнобыльскай АЭС, ад 20 студзеня 2009 года.
12. замежных грамадзян, якія аказваюць міжнародную бязвыплатную дапамогу Рэспубліцы Беларусь.
Пра самаізаляцыю
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежнікі, якія з'яўляюцца мужам і жонкай, бацькамі ці дзецьмі грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнікі, якія маюць права на сталае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на працягу 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь з замежных дзяржаў, уключаных Міністэрствам аховы здароўя ў Ліст краін, павінны знаходзіцца ў ізаляцыі і не падлягаюць далейшаму пропуску праз мяжу да заканчэння 10-дзённага тэрміну.
Не павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі і падлягаюць пропуску праз мяжу:
1. супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах, якія маюць дыпламатычныя і службовыя пашпарты, а таксама члены іх сем'яў;
2. вадзіцелі транспартных сродкаў, прызначаных для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
3. члены экіпажаў паветраных судоў, судоў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;
4. фізічныя асобы, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь пасля знаходжання ў службовай камандзіроўцы;
5. супрацоўнікі Дзяржаўнай фельд'егерскай службы Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць дастаўку афіцыйнай карэспандэнцыі і дыпламатычнай пошты па міждзяржаўных фельд'егерскай маршрутах;
6. супрацоўнікі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь», якія ажыццяўляюць дастаўку спецыяльных адпраўленняў па міждзяржаўных маршрутах спецыяльнай сувязі.