:

Суайчыннікі

Па розных ацэнках, сёння за межамі Рэспублікі Беларусь пражываюць да 3,5 млн. беларусаў у першым, другім, трэцім пакаленнях. У апошнія гады Беларусь нямала робіць для падтрымання гістарычнай сувязі з беларускай дыяспарай і актывізацыі супрацоўніцтва з ёй.

У мэтах аказання дапамогі з боку дзяржаўных органаў Беларусі грамадскім арганізацыям суайчыннікаў за мяжой пры Міністэрстве культуры Беларусі створаны Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа. У яго ўваходзяць кіраўнікі вядучых грамадскіх аб'яднанняў беларусаў з розных краін, прадстаўнікі міністэрств культуры, замежных спраў, адукацыі, інфармацыі, спорту і турызму, унутраных спраў.

Асноўнымі задачамі Кансультатыўнага савета з'яўляюцца аказанне беларусам замежжа практычнай дапамогі ў захаванні і развіцці нацыянальнай самабытнасці, каардынацыя дзеянняў грамадскіх аб'яднанняў у рэалізацыі імі грамадзянскіх, сацыяльна-культурных і іншых правоў, садзейнічанне стварэнню эфектыўных механізмаў супрацоўніцтва органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь рознага ўзроўню ў культурнай, адукацыйнай, інфармацыйнай і іншых сферах,садзейнічанне развіццю ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва грамадскіх аб'яднанняў і суб'ектаў гаспадарання краін пражывання з суб'ектамі гаспадарання Рэспублікі Беларусь, садзейнічанне стварэнню спрыяльных прававых і арганізацыйных умоў для беларусаў замежжа, якія прынялі рашэнне вяртацца ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства.

Міністэрствам замежных спраў у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» створаны сайт для беларусаў замежжа.

Паводле дадзеных статыстычнага бюро Нідэрландаў у краіне пражывае каля 850 беларусаў, аднак рэальная лічба, уключаючы грамадзян, якія маюць падвойнае грамадзянства, значна вышэй. Многія выхадцы з Беларусі, якія пражываюць у Нідэрландах, актыўна ўзаемадзейнічаюць з Пасольствам ў мэтах умацавання двухбаковых беларуска-нідэрландскіх адносін. Амбасада Беларусі ў Гаазе запрашае суайчыннікаў да далейшага супрацоўніцтва для рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў эканамічнага супрацоўніцтва, у галінах культуры і адукацыі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці