:

Кароткая характарыстыка рынку Нідэрландаў

Па выніках 2021 года аб'ём валавога ўнутранага прадукта Каралеўства Нідэрландаў склаў 1 трлн. 18 млрд. 684 млн. долараў ЗША. Па гэтым паказчыку краіна займае 18-е месца ў свеце і 6-е месца сярод краін-членаў Еўрапейскага саюза (саступаючы Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Іспаніі).

У 2021 годзе зафіксаваны рост ВУП Нідэрландаў у памеры 4,8 працэнта. ВУП на душу насельніцтва ў Нідэрландах складае 58292 тыс. долараў ЗША, што з'яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў сярод краін-членаў ЕС.

Нідэрланды гістарычна з'яўляюцца экспартаарыентаванай краінай. Паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага бюро Нідэрландаў (CBS), у 2021 годзе аб'ём экспарту тавараў склаў 586,5 млрд. еўра, імпарт тавараў — 523,8 млрд. еўра, зафіксавана станоўчае гандлёвае сальда таварамі ў памеры 62,7 млрд. еўра. Па выніках 2021 года Нідэрланды занялі 7-е месца ў свеце па экспарце тавараў і паслуг (саступаючы Кітаю, ЗША, Германіі, Японіі, Вялікабрытаніі і Францыі).

Інвестыцыйны і падатковы рэжым Нідэрландаў з'яўляецца адным з найболей прывабных у краінах Заходняй Еўропы. Па індэксе патэнцыялу для прыцягнення прамых замежных інвестыцый (Inward FDI Potential Index 2020) ЮНКТАД Нідэрланды знаходзяцца на 12-м месцы ў свеце, у рэйтынгу канкурэнтаздольнасці Сусветнага эканамічнага форуму (WEF Global Competitiveness Index 2019) — на 4-м месцы (пасля ЗША і Ганконга), па ўмовах вядзення бізнесу ў дакладзе Сусветнага банка Doing Business 2020 — 42-е месца.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці