:

Рэжым працы консульскай службы Пасольства

Паважаныя наведвальнікі консульскай слыжбы Пасольства!

Консульскі прыём ажыццяўляецца па панядзелках, аўторках, чацвяргах і пятніцах (акрамя серады) з 9.30 да 12.30 на падставе папярэдняга запісу і пасля атрымання пацверджання. Запісацца можна па электроннай пошце: nl.consul@mfa.gov.by і па тэлефоне консульскай службы +31703028031 з 14.00 да 17.00 па панядзелках, аўторках, чацвяргах, пятніцах. Уваход у памяшканне дапускаецца толькі ў масках і пальчатках.

Адрас: Groot Hertoginnelaan 26, 2517 EG Den Haag

Тэлефон консульскай службы: +31 70 302 80 31

e-mail: nl.consul@mfa.gov.by (консульская служба)

Кансультацыі па консульскіх пытаннях па тэлефоне +31 70 302 80 31 ажыццяўляюцца з 14.00 да 17.00 па працоўных днях. Звяртаем увагу на асаблівасці працы АТС Пасольства: гудок занятасці адсутнічае.

Пытанні па консульскай тэматыцы просім накіроўваць на электронную пошту консульскай службы: nl.consul@mfa.gov.by. Пасольства пакідае за сабой права не адказваць на электронныя звароты, адказы на якія размешчаны на сайце Пасольства ў адпаведных раздзелах.

У выпадку экстранай сітуацыі з беларускімі грамадзянамі (смерць, затрыманне, няшчасны выпадак) просім звяртацца па кругласутачным тэлефоне +31 6 513 49 312.

Дзяржаўныя святы і святочныя дні ў Рэспубліцы Беларусь, якія з'яўляюцца непрацоўнымі:
1 студзеня — Новы год
7 студзеня — Раство Хрыстова (праваслаўныя Каляды)
8 сакавіка — Дзень жанчын
па календары праваслаўнай канфесіі — Радаўніца
1 мая — Свята працы
9 мая — Дзень Перамогі
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
25 снежня — Раство Хрыстова (каталіцкія Каляды).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці