:

Дагаворна-прававая база

Дагаворна-прававая база паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў сфарміравана і носіць развіты характар.

Падпісаныя і ўступілі ў сілу наступныя міждзяржаўныя і міжурадавыя пагадненні, якія рэгулююць узаемадзеянне паміж краінамі пераважна ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах:

Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў аб паветраных зносінах.

Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў аб міжнародных аўтамабільных зносінах.

Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый.

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Нiдэрландаў аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць.

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Нідэрландаў аб умовах аздараўлення непаўналетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў.

12 чэрвеня 2018 г. падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Нідэрландаў аб супрацоўніцтве і ўзаемнай адміністрацыйнай дапамозе ў мытных справах (12 чэрвеня 2018 г., г. Мінск). Дадзенае пагадненне ўступіла ў сілу 1 чэрвеня 2019 г.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці