Інвестыцыйнае супрацоўніцтва
Агульны аб'ём інвестыцый з Нідэрландаў у 2025 годзе склаў 32,0 млн. долараў ЗША. Прамыя інвестыцыі з Нідэрландаў склалі 31,5 млн. долараў ЗША, прамыя інвестыцыі на чыстай аснове – 30,6 млн. долараў ЗША – па дадзеным паказчыку Нідэрланды занялі 6-е месца сярод усіх краін свету.
Агульны аб'ём назапашаных інвестыцый з Нідэрландаў у рэальным сектары эканомікі па стане на 1 студзеня 2026 г. склаў 334,9 млн. долараў ЗША, прамых замежных інвестыцый – 329,0 млн. долараў ЗША (6-е месца сярод усiх краiн свету).
Да асноўных сфер дзейнасці сумесных і замежных прадпрыемстваў, створаных з удзелам нідэрландскіх кампаній, адносяцца вытворчасць прадуктаў харчавання, фармацэўтычнай прадукцыі і мэблі, сельская гаспадарка, экспедзіраванне грузаў, аказанне камп'ютэрных і банкаўскіх паслуг i iншыя.
Баранавічы — горад магчымасцей
Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь
Інтэрактыўны партал «Дарожная карта інвестара»