:

Парадак аплаты консульскага збору

Аплачваць консульскі збор за любое консульскае дзеянне неабходна да зварота па ажыццяўленне консульскага дзеяння праз прамы банкаўскі перавод на разліковы рахунак Пасольства.

Наяўныя грошы, банкаўскія карты, банкаўскія чэкі ў якасці аплаты не прымаюцца.

Да аплаты консульскага збору и паступлення грашовых сродкаў на рахунак Пасольства консульскія дзеянні не могуць ажыццяўляцца.

Банкаўскія рэквізіты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў:

Назва банка: ABN-AMRO
Ідэнтыфікацыйны код банка (BIC): ABNANL2A
IBAN: NL81ABNA0473322242
Атрымальнік плацяжу: Ambassade van Belarus, Den Haag
Апісанне плацяжу: прозвішча заяўніка і характар ​​консульскага дзеяння, напрыклад “Ivanov, passport”

Парадак вяртання залішне выплачаных сродкаў:

Вяртанне залiшне выплачаных сродкаў ажыццяўляецца на падставе заявы, якая падписваецца асабіста заяўніком.

Заява складаецца ў вольнай форме і павінна змяшчаць наступную інфармацыю:

Адрасат: консульская служба Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў

Ад каго: дадзеныя заяўніка

У тэксце заявы неабходна ўказаць, калі і ў сувязі з чым быў выплачаны консульскі збор, прычыны вяртання, нумар рахунку і дадзеныя плацельшчыка для ажыццяўлення вяртання грашовага пераводу.

Да заявы дадаецца пацверджанне аплаты консульскага збору.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці