Гісторыя Пасольства Беларусі ў Нідэрландах
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў устаноўлены 24 сакавіка 1992 г.
6 ліпеня 1993 г. у Гаазе было адкрыта Генеральнае консульства Беларусі, якое ўзначаліў Уладзімір Аркадзьевіч Астапенка.
20 сакавіка 1996 г. Генеральнае консульства было ператворана ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў. Першым Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Нідэрландах (2001 — 2008 гг.) быў Уладзімір Мікалаевіч Герасімовіч.
З лiстапада 2008 па чэрвень 2014 г. г. Паслом Беларусі ў Нідэрландах была Алена Мікалаеўна Грыцэнка.
З ліпеня 2014 г. па ліпень 2019 г. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў з'яўляўся Мікалай Мікалаевіч Барысевіч.
9 верасня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў А.А. Еўдачэнка ўручыў даверчыя граматы Каралю Нідэрланадў Вілему-Аляксандру.
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў таксама выконвае функцыі Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.