:

Аб 2-ой Мiждународнай прамысловай выставе «IННАПРАМ. Беларусь»

07.05.2026 г.

2-я Мiждународная прамысловая выстава «IННАПРАМ. Беларусь» пройдзе ў Мiнску з 30 верасня па 2 кастрычнiка

Выстава «IННАПРАМ» – гэта найбуйнейшае мiжнароднае спецыялiзаванае кангрэсна-выставачнае мерапрыемства ў сферы прамысловасцi i iнавацый, якое аб’ядноўвае прадпрыемствы-вытворцы, навукова-тэхнiчныя арганiзацыi, дзяржаўныя карпарацыi, асацыяцыi бiзнэсу, iнвестыцыйныя кампанii, фiнансава-крэдытныя ўстановы, органы дзяржаўнага кiравання, грамадскiя аб’яднаннi i iнш.

Выстава будзе размяшчацца ў 2 павiльёнах ММВЦ «БЕЛЭКСПА (агульная плошча 14 700 кв. метраў) i на вулiчнай пляцоўцы (агульная плошча 6 000 кв. метраў). Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 14 000 наведвальнiкаў, экспазiцыi рэгiёнаў Расiйскай Федэрацыi, краiн СНД i далёкага замежжа.

У беларускай экспазiцыi плануецца дэманстрацыя буйнагабарытнай тэхнiкi: трактароў, аўтобусаў, камбайнаў; станкоў, праграмнага забеспячэння, дэталяў рухавiкоў, макетаў кранаў, веласiпедаў, тэлевiзараў, навукова-тэхнiчных распрацовак i г.д.

Запрашаем вас прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве. Падрабязная iнфармацыя аб другой Мiжнароднай прамысловай выставе «IННАПРАМ. Беларусь» даступная на сайце.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці