:

Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў і даведак

14.12.2020 г.

 25 лістапада падпісаны Указ №442 «Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў», якім на 6 месяцаў падаўжаецца тэрмін дзеяння даведак юрыдычных і фізічных асоб, калі ён сканчваецца з 10 лістапада 2020 года па 10 мая 2021 года.

 
Напрыклад, калі тэрмін дзеяння дазволу сканчваецца 1 снежня гэтага года, то ён працягваецца аўтаматычна да 1 чэрвеня 2021 года.
 
Пастановай Савета Міністраў вызначаны вычарпальны пералік дакументаў, тэрмін дзеяння якіх падаўжаецца, і назваў адміністрацыйных працэдур, пры ажыццяўленні якіх такія дакументы былі выдадзены.
 
Пастанова распаўсюджвае сваё дзеянне на дакументы, тэрмін дзеяння якіх скончыўся з 10 лістапада 2020 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці