:

Aб мiжнароднай выставе-кiрмашы “PRODEXPO – 2026”

07.05.2026 г.

32-я спецыялiзаваная аптовая выстава “PRODEXPO – 2026” пройдзе ў Мiнску з 17 па 20 лiстапада.

“PRODEXPO” – найбуйнейшая мiжнародная спецыялiзаваная выстава, якая аб’ядноўвае вытворцаў i пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання, напояў, сыравiны, iнгрэдыентаў, абсталявання i тэхналогiй для харчовай прамысловасцi. 

За сваю доўгую гiсторыю “PRODEXPO” стала знакавым форумом для харчовай прамысловасцi, аб’ядноўваючы прафесiяналаў галiны, а таксама прадстаўнiкоў адпаведных мiнiстэрстваў, ведамстваў, бiзнэсу, навукi i гандлю. Удзельнiкi выставы дэманструюць шырокi асартымент прадуктаў харчавання з розных краiн, а таксама iнавацыйныя распрацоўкi, гастранамiчныя прэм’еры i навiнкi.

Праграма выставы ўключае ў сябе шырокую дзелавую праграму для аператараў галiны: круглыя сталы, майстар-класы, прэзентацыi прадукцыi, конкурсы i чэмпiянаты. “PRODEXPO” традыцыйна служыць центрам iнтарэсаў вытворцаў, пастаўшчыкоў i рознiчных сетак, нязменна аб’ядноўвае вядучых спецялiстаў галiны i робiць унёсак у харчовую бяспеку краiны.

Не прапусцiце галоўную кангрэсна-выставачную падзею харчовай прамысловасцi 2026 года. 

Запрашаем вас прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве. Падрабязная iнфармацыя аб Мiжнароднай выставе-кiрмашы “PRODEXPO – 2026” даступная на сайце https://www.prodexpo.by.

Кiраўнiк праекта: Ларыса Люхта, тэл./факс (+375 17) 286-78-54, маб. (+375 29) 262 88 63, эл. пошта: prodexpo@belexpo.by.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці