:

Аб правядзенні Нацыянальнага конкурса на стварэнне канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі

21.09.2026 г.

Нацыянальнае агенцтва па турызму праводзіць Нацыянальны конкурс на стварэнне канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі «Вобраз Беларусi. Позiрк i адкрыццё». Удзельнікам конкурсу неабходна распрацаваць запамінальны лагатып і слоган нашай краіны. Лепшая канцэпцыя будзе пакладзена ў аснову стварэння турыстычнага вобраза Беларусі.

Аўтараў найлепшых работ чакаюць грашовыя ўзнагароды: агульны прызавы фонд складае 22 000 беларускіх рублёў:  

Пераможца атрымае 10000 беларускіх рублёў!  

2 месца — 7 000 беларускіх рублёў! 

3 месца — 5 000 беларускіх рублёў!

Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Беларусбанка, які з'яўляецца афіцыйным партнёрам праекта.

Прыняць удзел можа кожны жадаючы. Удзельнікамі могуць быць фізічныя і юрыдычныя асобы. Конкурсную працу можна накіраваць як індывідуальна, так і калектыўна.

Заяўкі прымаюцца да 1 лістапада. Затым камісія адбярэ да 20 работ, якія прымуць удзел у грамадскім анлайн-галасаванні.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў і падрабязная інфармацыя на сайце Нацыянальнага конкурсу. 

Сацыяльныя сеткі Нацыянальнага агенцтва па турызму:

Instagram – @belarus.travel  

Telegram-канал – #ПознайБеларусь

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці