Аб удзеле ва ўрачыстай цырымоніі
09.05.2021 г.9 мая 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры АЗХЗ А.Еўдачэнка і саветнік Пасольства В.Пашкевіч узялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай святкаванню 76-й гадавіны Перамогі ў Другой сусветнай вайне на могілках Рустхоф (горад Лёсдэн). У ходзе мерапрыемства беларускія дыпламаты ўсклалі вянкі да Помніка савецкім воінам, Мемарыяла саюзнікам і Мемарыяла невядомаму салдату.

