Аб часовым спыненні працы консульскага аддзела
19.03.2025 г.Паважаныя наведвальнікі консульскага аддзела!
У сувязі з пераездам у новы офіс консульская служба Пасольства па тэхнічных прычынах часова прыпыняе працу з 24 сакавіка 2025 г. да наступнага апавяшчэння.
Асабісты прыём грамадзян, а таксама тэлефонныя кансультацыі не будуць праводзіцца. Просім устрымацца ад накіравання паштовай карэспандэнцыі. Выдача раней прынятых дакументаў будзе магчыма да 26 сакавіка 2025 г.
Аб аднаўленні працы па новым адрасе будзе абвешчана дадаткова.
Пры неабходнасці звароту па тэрміновыя консульскія дзеянні рэкамендуем звяртацца ў бліжэшыя замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь:
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія: https://belgium.mfa.gov.by/be/
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы: https://france.mfa.gov.by/be/
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія: https://germany.mfa.gov.by/be/
Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.