:

Аб удзеле ў мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту

28.01.2021 г.

27 студзеня 2021 г. А.А. Еўдачэнка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, і саветнік Пасольства Васілеўскі С.Р. узялі ўдзел у віртуальным мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. Мерапрыемства сумесна арганізавана мэрыяй Гаагі, Пасольствам Ізраіля ў Нідэрландах і яўрэйскай культурнай арганізацыяй «CHAJ». Прагучалі выступы Старшыні Міжнароднага суда ААН суддзі Абдул-Каві Ахмеда Юсуфа, мэра Гаагі Яна ван Занена і Пасла Ізраіля ў Нідэрландах Н. Гілона.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці