Пачатак выдачы біяметрычных дакументаў
01.09.2021 г.Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
З 1 верасня 2021 г. уступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах”, у адпаведнасці з якім будзе ажыццяўляцца выдача (біяметрычных) ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў.
Адначасова Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў працягнецца ажыццяўленне наступных працэдур:
выдача (абмен) пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
абмен пашпарта грамадзяніна, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і выехаў за межы Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання (г.зн. пры наяўнасці ў пашпарце адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);
аднаразовае падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь.
Згодна з Указам стаўка консульскага збору за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карткі складае 25 еўра, за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзянам, якія не дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, — 40 еўра, iншым грамадзянам — 100 еўра.
Звяртаем увагу, што, аднойчы атрымаўшы ідэнтыфікацыйную картку, грамадзянін губляе права ў далейшым атрымаць / вярнуць (небіяметрычны) пашпарт бягучага ўзору.
Біяметрычны пашпарт можа быць выдадзены толькі пры наяўнасці ідэнтыфікацыйнай карткі ці пры адначасовай падачы дакументаў для афармлення ідэнтыфікацыйнай картки і біяметрычнага пашпарта. Грамадзянін можа мець не больш за два біяметрычных пашпарта адначасова.
Грамадзянам, якія маюць пашпарты для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі (серыі РР) і якія стаяць на пастаянным консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, выдача ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца ў нашай замежнай установе.
Грамадзянам, якiя не аформiлi пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і маюць пашпарты «унутранай серыі», выдача ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі па месцы рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Далейшы абмен вышэйзгаданых дакументаў можа ажыццяўляцца як замежнымі ўстановамі, так і органамі ўнутраных спраў без прывязкі да месца пастаяннага пражывання грамадзяніна.
Грамадзянін, які аформіў пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь праз Пасольства пасля 01.09.2021, здымаецца з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на падставе паведамлення замежнай ўстановы, якое накіроўваецца ў абласное (ці па гораду Мінску) ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы апошняй рэгістрацыі.
Разам з тым, у пачатку функцыянавання сістэм па зборы і апрацоўцы біяметрычных і персанальных дадзеных па тэхнічных прычынах магчымыя збоі. У гэтых умовах напачатку працэс абслугоўвання грамадзян можа мець некаторыя нязручнасці (напрыклад, працяглы працэс збору дадзеных, наяўнасць чэргаў, працяглы час чакання).
З прычыны складанасці і працаёмкасці працэдуры падчас запісу для наведвання Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў просім паведамляць загадзя пра жаданне аформіць ідэнтыфікацыйную картку і біяметрычны пашпарт.
Пасольства загадзя дзякуе вам за разуменне і просіць прабачэння за магчымыя нязручнасці.
З павагай,
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў