:

Кароткая характарыстыка рынку Нідэрландаў

Нiдэрлынды маюць развiтую рыначную эканомiку з упорам на iнавацыйны складальнiк. Пры гэтым у апошнія гады эканамічны рост Нідэрландаў замарудзіўся, што знайшло сваё адлюстраванне ў зніжэнні эканамічных паказчыкаў і страце лідзіруючых пазіцый краіны ў розных міжнародных рэйтынгах. 

У глабальным рэйтынгу інавацыйных эканомік Global Innovation Index 2024 Нідэрланды занялі 8-е месца, захаваўшы месца ў топ-10, але апусціўшыся за 6 гадоў на 6 пазіцый. У рэйтынгу Сусветнага эканамічнага форуму (Global Competitiveness Index) 2024 Нідэрланды размясціліся на 9-м месцы, апусціўшыся за 3 гады на 5 пазіцый. 

З галін прамысловасці найбольш развіты хімічная, нафтаперапрацоўчая, чорная металургія, электронная, электратэхнічная, харчовая і тэкстыльная прамысловасць. 

Нідэрланды таксама маюць высокаразвітую сельскую гаспадарку (жывёлагадоўлю і раслінаводства), з'яўляюцца адным з найбуйнейшых сусветных вытворцаў і экспарцёраў сельскагаспадарчай прадукцыі. 

Эканоміка Нідэрландаў характарызуюцца высокім узроўнем развіцця сферы паслуг (рэстаранны і гасцінічны бізнес, фінансавы і страхавы сектар), партовай і аэрапортавай інфраструктуры (порт г.Ратэрдама, транспартны хаб Схіпхол), высокатэхналагічных галін вытворчасці (нанатэхналогіі, хімія, электроніка), сельскай гаспадаркі (цяплiчнае земляробства, кветкаводства, дакладнае земляробства). 

Па выніках 2024 года па аб'ёме намінальнага валавога ўнутранага прадукту (ВУП) Нідэрланды занялі 18-е месца ў свеце і 5-е месца сярод краін-членаў Еўрапейскага саюза (саступаючы Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі).

 Нідэрланды гістарычна з'яўляюцца экспартаарыентаванай краінай. Падобна іншым адносна малым прамыслова развітым краінам эканоміка Нідэрландаў значна залежаць ад вынікаў знешняга гандлю таварамі і паслугамі. 

Аснова экспарту – мінеральнае паліва, прадукцыя машынабудавання, электроннае абсталяванне, фармацэўтычная прадукцыя, транспартныя сродкі, медыцынскае і тэхнічнае абсталяванне, сельскагаспадарчая прадукцыя.
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці