:

Cупрацоўніцтва у галіне культуры

Сучасная Беларусь актыўна інтэгрыруецца ў сусветную культурную прастору, у тым ліку, арганізуючы разнастайныя культурныя акцыі за мяжой.

Супрацоўніцтва ў галіне культуры з Каралеўствам Нідэрландаў з'яўляецца адным з важных напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння, што спрыяе збліжэнню народаў дзвюх краін, умацаванню станоўчага іміджу Беларусі ў Нідэрландах, стварэнню спрыяльнага фону для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў іншых сферах, у тым ліку гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай.

Беларускія мастацкія калектывы, музыканты, мастакі, прадстаўнікі самых розных відаў мастацтва ўдзельнічаюць у конкурсах, фестывалях і выстаўках у Нідэрландах.

У 2009-2012 гг. больш, чым у 10 гарадах Нідэрландаў прайшлі гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь з пастаноўкамі опер «Трубадур» і «Багема». Выступленні беларускай опернай трупы праходзілі пры поўных залах і мелі вялікі поспех у нідэрландскіх аматараў оперы. У апублікаваных у нідэрландскіх сродках масавай інфармацыі водгуках высока ацэньвалася майстэрства вядучых салістаў і сімфанічнага аркестра тэатра.

Традыцыйнымі сталі выступленні беларускіх самадзейных танцавальных і музычных калектываў у рамках розных фальклорных фестываляў у Нідэрландах. Найбольш прыкметнымі з такіх падзеяў сталі ўдзел ансамбля народнай песні «Світанак» Цэнтра дзяцей і моладзі Партызанскага раёна г. Мінска ў фестывалі Worldfestival Parade Brunssum і выступленне дзіцячага хору «Крынiчка» Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі ў г. Апельдорн.

Мастакі і фатографы з Беларусі рэгулярна арганізуюць персанальныя выставы, якія карыстаюцца поспехам у Нідэрландах.

Супрацоўніцтва ў сферы культуры ажыццяўляецца на ўзаемнай аснове. Нідэрландскія мастацкія калектывы, індывідуальныя выканаўцы і эксперты ў галіне мастацтва з'яўляюцца частымі гасцямі ў Беларусі.

У студзені 2012 г. у традыцыйным міжнародным фестывалі класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» прыняў удзел беларуска-галандскі хор «Трынітаціс» з г.Кувордэна — пабраціма Брэста. У рамках фестывалю адбыліся выступленні хору ў мастацкім музеі Брэсцкай крэпасці, у касцёле і  ў Дзяржаўным акадэмічным тэатры драмы г.Брэста, дзе была выканана імша, напісаная нідэрландскім кампазітарам Х.Прёкема ў памяць пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

У 2012-2015 гг. частымі гасцямі ў Нідэрландах былі беларускія ўдзельнікі конкурсу «Еўрабачанне». У іх ліку — гурт «Litesound» (красавік 2012 г. і верасень 2015 г.) і Алёна Ланская (красавік 2013 г.), а таксама ўдзельнік «Дзіцячага Еўрабачання» Ягор Жашко (снежань 2012 г.).

Нідэрландскія кінематаграфісты на рэгулярнай аснове прымаюць удзел у Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад».

Спецыяльны прыз журы ў 2015 г. прысуджаны дакументальнаму фільму «Падзеі», створанаму рэжысёрам С.Лазніцай сумесна з нідэрландскімі кінематаграфістамі. Фільм-пераможца фестывалю «Лістапад» 2017 года таксама створаны з удзелам нідэрландскіх кінавытворцаў.

У красавіку 2013 г. нідэрландскі ансамбль фальклорнага танца “Ons Boeregoed” (г.Краўнінген) з поспехам выступіў у Мінску ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 50-годдзю заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Зорачкі».

У красавіку 2017 г. з поспехам прайшлі гастролі аматарскага казацкага хору з г.Алфен-ан-дэ-Рэйн (Нідэрланды) пад кіраўніцтвам выхадца з Беларусі А.Ганкина ў Гомелі і Мінску.

У снежні 2017 г. фартэпіяннае трыо “Nouvelle Philharmonie” з удзелам Сяргея Смірнова з поспехам выступіла ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Мінску.

Рэалізуюцца праекты па пашырэнню супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі бібліятэкамі і мастацкімі музеямі дзвюх краін.

Карціны нідэрландскай мастачкі Д.Кломп былі на працягу 2017-2018 гг. прадстаўлены на выставе «Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока».

Гэты ўнікальны арт-праект, які сабраў працы сучасных мастакоў з 27 еўрапейскіх краін, стаў адным з самых яскравых падзей культурнага жыцця Беларусі.

У кастрычніку 2018 г. у рамках ўзаемадзеяння з хорам г.Утрэхт (Нідэрланды) «Trajecti Voces» арганізаваны канцэрты ў Нідэрландах беларускага хору «Albarutenicae" (г. Мінск).

21 лістапада 2018 г. Пасольствам арганізавана мерапрыемства для Асацыяцыі жонак паслоў, акрэдытаваных у Нідэрландах, з выступленнем беларускіх музыкантаў Аксаны і Віталя Стахіевіч.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Нідэрландах і Нацыянальнае агенцтва па турызме Беларусі выступілі спонсарамі прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь на міжнародным кірмашы турызму і адпачынку “Vakantiebeurs 2019” 9 студзеня 2019 г. у г.Утрэхце. Пасол Беларусі ў Нідэрландах Мікалай Барысевіч выступіў з уступным словам. Беларускія тураператары правялі прэзентацыі і шэраг дзелавых сустрэч.

У студзені 2019 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Нідэрландах арганізавала выставу беларускага мастака, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Васіля Ясюка ў Каралеўскім індустрыяльным клубе г. Амстэрдама.

27 студзеня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў Мікалай Барысевіч прыняў удзел у штогадовым Нацыянальным дне памяці ахвяр Халакоста, «Маршы маўчання» і ўскладанні вянкоў да манумента «Auschwitz Never Again-monument» ў Амстэрдаме.

18-22 красавіка 2019 г. у г.Кяйк (Нідэрланды) прайшлі міжнародныя спаборніцтвы Кубка свету па танцах на інвалідных калясках, Кубка «Галандыя open», Кубка свету «Параданс спорт».

Юніёры, Соф'я Празднова і Соф'я Брэнько, сталі пераможцамі Кубка свету па танцах на інвалідных калясках і сярэбранымі прызёрамі Кубка «Галандыя open».

Сярод прафесійных танцораў Ганна Гарчакова і Раман Усманаў сталі чэмпіёнамі Кубка свету «Параданс спорт». Ганна Сірацюк і Ігар Куляшоў, Ірына Макейчык і Яўген Ярмошка сталі залатымі прызёрамі, Максім Шылаў і Алеся Аляхновіч сталі сярэбранымі прызёрамі ў розных намінацыях Кубка свету «Параданс спорт». Ганна Бузун заняла мейсца ў першай дзесятцы спаброніцтваў.

9 мая 2019 г. Пасол Беларусі ў Нідэрландах Мікалай Барысевіч і супрацоўнікі Пасольства прынялі ўдзел ва ўрачыстай цэрэмоніі, прысвечанай 74-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках цэрэмоніі, арганізаванай пасольствамі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі, адбыліся ўскладанне вянкоў на мемарыяльных могілках «Рустхоф» у г.Лёўздэн, на якім пахаваны 865 савецкіх ваінаў, а таксама кветак да расстрэльнага рову, дзе былі пакараны 77 савецкіх ваеннапалоных, да помнікаў воінам-саюзнікам і загінуўшым ў Другой сусветнай вайне грамадзянам Нідэрландаў.

22 мая 2019 г. прадстаўнік Пасольства Беларусі ў Нідэрландах прыняў удзел у штогадовым мерапрыемстве «Дзень дыпламатаў», арганізаваным Еўрапейскай асацыяцыяй студэнтаў-юрыстаў для студэнтаў факультэтаў міжнародных адносін і права Універсітэта Гронінген. У рамках мерапрыемства адбыліся размовы са студэнтамі, якія цікавяцца Беларуссю і беларуска-нідэрландскімі адносінамі.

9 чэрвеня 2019 г. вядомы беларускі піяніст Віталь Стахіевіч сумесна з нідэрландскай опернай спявачкай мецца-сапрана Рут Віллемсэ даў канцэрт у Гаазе. У праграме канцэрта былі творы Э.Элгара, Г.Малера, Р.Вагнера і Л.Абеліёвіча.

З 15 па 22 жніўня 2019 г. беларускі фальклорны калектыў «Зорачка» з канцэртамі народных танцаў, музыкі і спеваў прыняў удзел у фальклорным фестывалі ў Нідэрландах. Паспяховыя выступленні беларускіх артыстаў прайшлі ў гарадах Гус, Вліссінген, Ерсеке, Влардзінген.

Мужчынская каманда Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь заваявала сярэбраныя медалі на Чэмпіянаце свету па міні-футболе сярод паліцэйскіх і пажарных, які прайшоў 37-ы раз у г.Эйбергене (правінцыя Гельдэрланд, Нідэрланды) у перыяд з 7 па 11 кастрычніка, 2019 года. У чэмпіянаце прымала ўдзел 54 каманды з розных краін.

28 кастрычніка 2019 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў Станіслаў Васілеўскі прыняў удзел у цэрэмоніі адкрыцця сумеснай экспазіцыі беларускай мастачкі Вікторыі Каваленчыкавай і нідэрландскіх дызайнера Арвіда Хенкеса і архітэктара Крыса Тапа ў галерэі “BELL`ARTE” у гатэлі “Amrâth Kurhaus” ў Гаазе.

Падчас урачыстага вечара адбылося сумеснае выступленне беларускіх піяністаў Аксаны і Віталя Стахіевіч і нідэрландскай опернай спявачкі Алены Сысоевай. Прагучалі творы Шапэна, Дэбюсі, Рахманінава, Шуберта, Чайкоўскага, беларускага кампазітара Сяргея Бельцюкова і інш.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў іншых органаў дзяржаўнага кіравання Нідэрландаў, ганаровыя консулы Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, кіраўнікі і прадстаўнікі акрэдытаваных у Нідэрландах дыпламатычных місій, кансалтынгавых і інвестыцыйных агенцтваў, бізнес-супольнасці, а таксама прадстаўнікі дабрачынных фондаў, якія працуюць з Беларуссю, і размешчаных у Гаазе міжнародных арганізацый.

26 лістапада 2019 г. у г. Эйндховене адбылася арганізаваная Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Нідэрландах сумесна з ТАА «Агенцтва стратэгічнага і эканамічнага развіцця» і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» прэзентацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» для нідэрландскіх і бельгійскіх дзелавых колаў.

13 лютага 2020 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Нідэрландах у рамках праекта Еўрапейскага Саюза MOST (Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў), накіраванага на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і Еўрасаюза з мэтай абмену перадавым вопытам і паляпшэння ўзаемаразумення, арганізавала выставу беларускай мастачкі Ганны Каралёвай ў Каралеўскім індустрыяльным клубе г. Амстэрдама.

27 студзеня 2020 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў С.Васілеўскі прыняў удзел у штогадовым Нацыянальным дне памяці ахвяр Халакоста, «Маршы маўчання» і ўскладанні вянкоў да манумента «Auschwitz Never Again-monument» ў Амстэрдаме.

3 сакавіка 2020 г. Часовы павераны ў справах Беларусі ў Нідэрландах С.Васілеўскі наведаў з рабочай паездкай горад Ноордвэйк (правінцыя Паўднёвая Галандыя). У рамках візіту адбылася сустрэча з мэрам Ноордвеэка Вэндзі Верклей-Эймерс, а таксама творчай інтэлігенцыяй горада, падчас якой абмеркаваны перспектывы развіцця міжрэгіянальных і гуманітарных сувязяў Беларусі і Нідэрландаў. Па запрашэнні нідэрландскага боку С.Васілеўскі прыняў таксама ўдзел у адкрыцці памятнай пліты вядомага нідэрландскага акцёра Пола ван Горкума на Алеі Славы.

9 мая 2020 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў С.Васілеўскі прыняў ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У рамках цэрэмоніі, арганізаванай пасольствамі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі, адболося ўскладанне вянкоў на мемарыяльных могілках «Рустхоф» у г.Лёўздэн, на якім пахаваны 865 савецкіх воінаў.

9 мая 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры АЗХЗ А.Еўдачэнка ўзяў ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай святкаванню 76-й гадавіны Перамогі ў Другой сусветнай вайне на могілках Рустхоф (горад Лёсдэн). У ходзе мерапрыемства беларускія дыпламаты ўсклалі вянкі да Помніка савецкім воінам, Мемарыяла саюзнікам і Мемарыяла невядомаму салдату. 

26 кастрычніка 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў А.А. Еўдачэнка ўзяў удзел у адкрыцці экспазіцыі беларускай мастачкі Аляксандры Пугачовай у Галерэі мастацтваў Цэнтра міжнароднага гандлю г.Гаагі (World Trade Center The Hague Art Gallery). Выстаўка арганізавана сумесна з часопісам DIPLOMAT MAGAZINE (Нідэрланды). У мерапрыемстве ўзялі ўдзел, у тым ліку, кіраўнікі і прадстаўнікі пасольстваў Арменіі, Азербайджана, Коста-Рыкі, Ірана, Казахстана, Нікарагуа, Перу, Пакістана, Панамы, Расіі, Руанды, ЗША і Святога прастола.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці