Палітычныя кантакты
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў ўстаноўлены 24 сакавіка 1992 г.
Устанаўленне дыпламатычных адносін з Нідэрландамі, невялікай па тэрыторыі, але значнай па сваім эканамічным, тэхналагічным, транзітным патэнцыяле краінай, стала адным з элементаў фарміравання еўрапейскага вектара знешняй палітыкі суверэннай Беларусі.
6 ліпеня 1993 г. у Гаазе было адкрыта Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь, якое 20 сакавіка 1996 г. было ператворана ў Пасольства. Першым Паслом Беларусі ў Нідэрландах стаў Уладзімір Мікалаевіч Герасімовіч (з лютага 2001 г. па верасень 2008 г.). Паслом Беларусі ў Нідэрландах з лістапада 2008 г. па чэрвень 2014 г. з'яўлялася Алена Мікалаеўна Грыцэнка, з ліпеня 2014 г. па ліпень 2019 г. — Мікалай Мікалаевіч Барысевіч.
9 верасня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў А.А. Еўдачэнка ўручыў даверчыя граматы Каралю Нідэрландаў Вілі-Аляксандру.
У жніўні 2019 г. Паслом Нідэрландаў у Беларусі (па сумяшчальніцтве) прызначаная Дaфне Бергсма. У Мінску з ліпеня 2017 г. працуе офіс Пасольства Нідэрландаў у Рэспубліцы Беларусь, афіцыйнае адкрыццё якога адбылося ў прысутнасці Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макея і Генеральнага сакратара МЗС Нідэрландаў Й.Брандт.
Для садзейнічання двухбаковым кантактам абодва бакі выкарыстоўваюць інстытут ганаровых консулаў.
У сакавіку 2017 г. споўнілася 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў. На працягу гэтага перыяду сфарміравалася дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва, устаноўлены і дынамічна развіваюцца канструктыўныя дзелавыя кантакты, выбудоўваецца ўзаемавыгадны двухбаковы дыялог у прыярытэтных для нашых краін абласцях.
У сувязі з 25-гадовым юбілеем міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Каралеўства Нідэрландаў абмяняліся пратакольнымі віншавальнымі пасланнямі.
У выніку ўзаемных намаганняў адбываецца паступальная актывізацыя двухбаковага беларуска-нідэрландскага супрацоўніцтва. Забяспечана высокая дынаміка росту ўзаемнага гандлю, пашыраны кантакты прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін, забяспечаны актыўны абмен візітамі і дэлегацыямі дзелавых колаў, актывізавана узаемадзеянне ў навукова-тэхнічнай, гуманітарнай, адукацыйнай, турыстычнай сферах.
Бакі падтрымліваюць дыялог як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фармаце па шырокаму спектру пытанняў, у тым ліку, шляхам ажыццяўлення сустрэч і візітаў рознага ўзроўню. Падтрымліваюцца рэгулярныя рабочыя кантакты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў з Міністэрствам замежных спраў Нідэрландаў.
У апошнія гады адбылося некалькі сустрэч кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Нідэрландаў: у лютым 2016 г. у рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь В. Макея з Міністрам замежных спраў Нідэрландаў Б.Кундерсом. 24 лістапада 2017 г. у ходзе саміту «Усходняга партнёрства» адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь В. Макея з Міністрам замежных спраў Нідэрландаў Х.Зейлстрой. У ходзе сустрэч СМЗС АБСЕ ў снежні 2018 г, у Мілане і ў снежні 2019 г. у Браціславе адбыліся сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макея з Міністрам замежных спраў Нідэрландаў C. Блокам.
З мэтай прасоўвання дыялогу паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін Беларусь і Нідэрланды актыўна выкарыстоўваюць кансультацыі паміж МЗС. За апошнія гады адбылося тры раўнды кансультацый паміж МЗС на ўзроўні дырэктараў палітычных дэпартаментаў (у верасні 2010, чэрвені 2013 г. i жніўні 2015) і два раунды кансультацый паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў (у красавіку 2018 г. i траўні 2019 г. ). Правядзенне кансультацый паміж МЗС дазволіла абмеркаваць шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў такіх прыярытэтных для абедзвюх краін галінах, як палітыка, гандаль і інвестыцыі, навука і тэхналогіі, культура, адукацыя, гуманітарнае супрацоўніцтва, перспектывы ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях па праблемах, што ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама абмяняцца думкамі пра тэндэнцыі рэгіянальнага і сусветнага развіцця.
На працягу апошніх гадоў Беларусь таксама наведвалі Генеральны сакратар МЗС Нідэрландаў, Пасол па правах чалавека МЗС Нідэрландаў, Спецыяльны прадстаўнік МЗС Нідэрландаў па пытаннях «Усходняга партнёрства» (тройчы), якія правялі перамовы з калегамі ў МЗС Беларусі па пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць.
Устаноўлены і падтрымліваюцца кантакты з нідэрландскімі парламентарыямі, а таксама дэпутатамі ад Нідэрландаў у Еўрапарламенце, ПАСЕ і ПА АБСЕ. У сакавіку 2019 г. адбыўся першы візіт парламенцкай дэлегацыі Нідэрландаў у Рэспубліку Беларусь.
У 2014 — 2019 гг. у рамках ўзаемадзеяння паміж беларускімі і нідэрландскімі гарадамі-пабрацімамі Брэстам і Кувордэнам ажыццяўлены шэраг узаемных візітаў, уключаючы візіт у Нідэрланды старшыні Брэсцкага гарвыканкама і мэра Кувордэн ў Беларусь.
24 сакавіка 2022 г. споўнілася 30 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў.