Рэжым працы консульскай службы Пасольства
Паважаныя наведвальнікі консульскай слыжбы Пасольства!
Консульскі прыём ажыццяўляецца па панядзелках, аўторках, чацвяргах і пятніцах (акрамя серады) з 9.30 да 12.00 на падставе папярэдняга запісу. Запісацца можна па тэлефоне консульскай службы +31703028031 з 14.00 да 16.00 у апошні панядзелак месяца.
Адрас: Groot Hertoginnelaan 26, 2517 EG Den Haag
Тэлефон консульскай службы: +31 70 302 80 31
e-mail: nl.consul@mfa.gov.by (консульская служба)
Кансультацыі па консульскіх пытаннях па тэлефоне +31 70 302 80 31 ажыццяўляюцца з 14.00 да 16.00 па працоўных днях акрамя серады. Звяртаем увагу на асаблівасці працы АТС Пасольства: гудок занятасці адсутнічае.
Пасольства пакідае за сабой права не адказваць на электронныя звароты, адказы на якія размешчаны на сайце Пасольства ў адпаведных раздзелах.
У выпадку экстранай сітуацыі з беларускімі грамадзянамі (смерць, затрыманне, няшчасны выпадак) просім звяртацца па кругласутачным тэлефоне +31 6 513 49 312.
Дзяржаўныя святы і святочныя дні ў Рэспубліцы Беларусь, якія з'яўляюцца непрацоўнымі:
1 студзеня — Новы год
7 студзеня — Раство Хрыстова (праваслаўныя Каляды)
8 сакавіка — Дзень жанчын
па календары праваслаўнай канфесіі — Радаўніца
1 мая — Свята працы
9 мая — Дзень Перамогі
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
25 снежня — Раство Хрыстова (каталіцкія Каляды).