Парадак прыёму дакументаў
Па візавых пытаннях консульская служба Пасольства прымае дакументы падчас асабістага візіту, а таксама па пошце. Выключэнне складаюць выпадкі, калі патрабуецца персанальнае сумоўе з консульскім супрацоўнікам (падрабязная інфармацыя змешчана ў падпадзеле «Візавыя пытанні»). Візавыя хадайніцтвы, пададзеныя без неабходных дакументаў візавай падтрымкі, не прымаюцца да разгляду. Наяўнасць поліса медыцынскага страхавання з'яўляецца абавязковай.
Па пытаннях ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў патрабуецца асабістая прысутнасць заяўніка і наяўнасць сапраўднага пашпарта. Пры звароце грамадзян Рэспублікі Беларусь неабходна мець у наяўнасці сапраўдны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў выпадку, калі заяўнік мае таксама грамадзянства і пашпарт іншай дзяржавы. Пры звароце грамадзян замежных дзяржаў неабходна мець арыгінал пашпарта і завераны пераклад пашпарта на рускую/беларускую мову з апастылем. Усім заяўнікам неабходна таксама мець узор дакумента, які плануецца натарыяльна засведчыць.
Па пытаннях афармлення і абмену пашпартоў, пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, пастаноўкі на консульскі ўлік, выхаду з грамадзянства, атрымання даведак і афармлення пасведчанняў на вяртанне патрабуецца асабістая прысутнасць заяўніка альбо яго законнага прадстаўніка (пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць гэты статус).
Заявы без поўнага пакета дакументаў не прымаюцца да разгляду.
Па іншых пытаннях просім удакладняць парадак ажыццяўлення консульскіх дзеянняў у консульскай службе Пасольства.