Патрабаванні да дакументаў
Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца Пасольствам пры ўмове іх легалізацыі (у тым ліку шляхам прастаўлення апастыля - для дакументаў, выдадзеных у Нідэрландах), калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і пры наяўнасці пераклада на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Напрыклад, выдадзеныя нідэрландскімі органамі ЗАГС і іншымі афіцыйнымі органамі Нідэрландаў дакументы падаюцца з апастылем і завераным перакладам, аформленымі наступным чынам:
- на арыгінал нідэрландскага дакумента прастаўляецца апастыль (апастыль на тэрыторыі Нідэрландаў прастаўляецца раённымі судамі);
- ажыццяўляецца завераны пераклад наступным чынам: у Беларусі — акрэдытаванымі пры натарыяльных канторах Рэспублікі Беларусь перакладчыкамі, ці ў Нідэрландах — прысяжнымі перакладчыкамі;
- калі пераклад выкананы прысяжным перакладчыкам у Нідэрландах, у гэтым выпадку неабходна таксама прастаўляць апастыль на пераклад (пацвердзіць подпіс і пячатку прысяжнага перакладчыка);
- калі пераклад завераны беларускім натарыусам, запэўненне перакладу праз апастыль для прад'яўлення дакумента ў Пасольства не патрабуецца. Звяртаем увагу, што беларускія натарыусы не прымаюць да разгляду замежныя дакументы без легалізацыі / апастыля.
Дакументы, не аформленыя належным чынам, Пасольствам да разгляду не прымаюцца.
Заявы без поўнага пакета дакументаў не прымаюцца да разгляду.
Звяртаем увагу, што пакеты дакументаў згодна са спісамі, размешчанымі ў канкрэтных консульскіх дзеяннях, прадстаўляецца ў консульскую службу Пасольства з дадаткам копій (ксеракопій) у адпаведнай колькасці асобнікаў.