:

Дзень беларускага пісьменства у г. Іванава

23.08.2018 г.

              У г. Іванава Брэсцкай вобласці 2 верасня г.г. будзе адзначацца юбілейны, дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства.

              Непасрэдна 2 верасня ў г. Іванава на галоўнай сцэне свята ў цэнтральным парку адбудуцца ўрачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця свята, цырымонія ўручэння «Нацыянальнай літаратурнай прэміі», выступленне гасцей свята – артыстаў беларускай эстрады.

Адначасова на прылеглых вуліцах будзе разгорнуты святочны гандаль. Будуць працаваць Фестываль кнігі і прэсы, пляцоўкі майстроў народнай творчасці, мастакоў, дзіцячыя мястэчкі, выставачныя экспазіцыі музеяў і бібліятэк. На працягу ўсяго дня будуць праходзіць выступленні творчых моладзевых калектываў вобласці, прэзентацыі беларускіх выдавецтваў, у тым ліку кніжных праектаў, якія будуць прысвечаны юбілейным датам класікаў літаратуры: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884), Янкі Маўра (1883-1971), Канстанцыі Буйло (1893-1986); Максіма Гарэцкага (1893-1938), Сяргея Грахоўскага (1913-2002), Эдзі Агняцвет (1913-2000), Алеся Бачылы (1918-1983), Мікалая Ткачова (1918-1979) і інш.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти